Back to main page | Back to home page  

 

 

СЛАВЯНСКІ ХАЛАКОСТ

Халакост. Гэтае слова мы звычайна зьвязваем з палітыкай нацыстаў у адносінах да яўрэяў пры канчатковым вырашэньні яўрэйскага пытаньня. Але гітлераўцы былі пагрозай не толькі для яўрэяў, а яўрэі былі не адзінай ахвярай нацызму. Гітлер стварыў жудасную, бесчалавечную тэорыю і практыку вынішчэньня трох народаў: яўрэяў, цыганаў і славян. Попелам гэтых народаў ён хацеў угноіць палі свайго новага рэжыма і зрабіць іх болей урадлівымі.

 

 

Давайце паглядзім на жахлівую статыстыку. Ахвярамі нацызму сталі поўмільёна цыганаў, шэсьць мільёнаў яўрэяў і болей за трыццаць адзін мільён славян з розных славянскіх дзяржаваў. Былі зьнішчаны кожны чацьвёрты беларус, кожны шосты паляк, кожны дзявяты югаслаў. Сярод ахвяраў нацызму былі дзеці, старыя людзі і жанчыны. Іх катавалі, марылі голадам, забівалі падчас нялюдзкіх эксьперыментаў і зьнясільвалі цяжкой працай. Безьліч людзей загінула на шыбеніцах і ў газавых камерах.

 

У гэтую жахлівую статыстыку ўваходзяць адзінаццаць мільёнаў загінулых у канцэнтрацыйных лагерах, прычым 5 мільёнаў зь іх былі славяне. Самая вялікая колькасьць яўрэяў, якіх зьнішчылі ў канцэнтрацыйных лагерах, паходзіла з славянскіх дзяржаваў: большасьць з Польшчы (каля 3 мільёнаў) і Савецкага Саюзу (каля 1,5 мільёна), трыста тысяч з Чэхаславакіі, пяцьдзесят пяць з Югаславіі і каля сямі тысяч з Балгарыі. Гэтыя лічбы ўключаюць толькі тых людзей, якія былі грамадзянамі славянскіх краінаў і гаварылі на славянскіх мовах.

З той вялізарнай колькасьці людзей, якія загінулі ў канцэнтрацыйных лагерах, каля дзесяці мільёнаў чалавек былі грамадзянамі славянскіх дзяржаў, і славянскія мовы былі іх роднымі або другімі мовамі.

 

 

(Дзеля статыстыкі: каля 4 863 000 яўрэяў з славянскіх краінаў і каля 5 000 000 іншых грамадзян славянскіх краінаў загінулі ў канцэнтрацыйных лагерах нацыстаў на працягу 1939 1945 гадоў. Пераважная большасьць цыганаў , якіх забілі ў тых лагерах, гаварылі на славянскіх мовах.)

 

У Другой сусьветнай вайне загінулі калі 61 мільёна чалавек, зь іх 47 437 000 у Яўропе і каля 13 563 000 па ўсяму астатняму сьвету. Сярод іх 35 мільёнаў жыхароў славянскіх краінаў, улічваючы 4 863 000 яўрэяў з славянскіх краінаў і 31 мільён славян або грамадзянаў славянскіх дзяржаў. Таму можна сказаць, што славяне і яўрэі панесьлі значна больш вялікія страты, чым іньшыя народы еўрапейскага кантынента.

 

 

Самыя важныя і крывавыя бітвы Другой сусьветнай вайны адбываліся на тэрыторыях славянскіх краінаў. І там жа была зьнішчана злавесная пачвара нацызму. Славяне і яўрэі з славянскіх краінаў прыймалі масавы ўдзел у партызанскім руху і былі салдатамі вызваленчых войскаў.

 

 

Вынішчэньне яўрэяў было адной з прычын стварэньня яўрэйскай дзяржавы Ізраіль. Існуе вялікая колькасьць музеяў Халакоста, безьліч выставаў з дакумантамі тых трагічных часоў, створана шмат фільмаў і кніг, які распавядаюць пра пакуты яўрэяў. Амаль ва ўсіх краінах сьвету адбываліся і адбываюцца шматлікія палітычныя і культурныя мерапрыемствы, прысьвечаныя трагедыі яўрэйскага народа.

 

 

І калі цыганы не змаглі арганізавацца і не стварылі сваёй дзяржавы, дык мы, славяне, павінны ўзяць прыклад зь яўрэяў і ПАМЯТАЦЬ ПРА СЛАВЯНСКІ ХАЛАКОСТ!

 

Шасьцідзясяцігодзьдзе Вялікай Перамогі святкавалі 9 мая 2005 году.

Сдавянскія народы адыгралі галоўную ролю ў разгроме і зьнішчэньні гітлерызму, яны выратавалі ўвесь сьвет ад жахаў нацызму. Таму ўсе славянскія народы і лідэры славянскіх краінаў павінны памятаць і сьвяткаваць гэты дзень. Наш абавязак напамянуць усяму сьвету аб СЛАВЯНСКІМ ХАЛАКОСЬЦЕ.

 

 

Таму кожны год 9 мая, у дзень Вялікай Перамогі, мы павінны ўспамінаць, якую цану заплацілі славянскі і яўрэскія народы. Мы павінны памятаць і распавядаць нашым дзецям і ўнукам аб тых стратах і пакутах, дзякуючы якім мы дасягнулі Перамогі ў той самай жахлівай вайне.

 

У цяжкія часы гісторыі мы былі разам, і зараз павінны разам выступіць супраць таталітарызму.

Гэта не павінна паўтарыцца!

Ніхто не забыты і нічога не забыта!

На гэтай карце паказаныя канцэнтрацыйныя лагеры нацыстаў пад час Другой сусьветнай вайны.

Славяне і яўрэі разам пакутвалі ў гэтай вайне. І гэтая карта можа прыдацца дзеля таго, каб напамянуць аб Славянскім і Яўрэйскім Халакостах.

.

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЛАВЯНСКАГА ХАЛАКОСТУ

Мы прапануем увесьці памятны дзень Славянскага Халакосту дзеля ўшанаваньня памяці ўсіх грамадзян славянскіх краінаў, якія загінулі пад час Другой Сусьветнай вайны, і асабліва тых якія сталі ахвярамі нацыстаў у канцэнтрацыйных лагерах. Мы зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці з заклікам дапамагчы нам і падтрымаць нас.

 

 

 

2

 

   Back to main page | Back to home page  

 

po yczki od os b prywatnych pozyczki bez zdolnosci kredytowej online pujcka pred vyplatou p j ka bez p jmu kredyt na dow d prestamos al instante